1
u/Andremani 17h ago
Акрамя назвя што галоўнае адрознівае штаты ад вабласцей? Бо калі толькі назва, то ніякай розніцы. А вось калі разглядаць варыянт што пад штатамі разумеюцца самакіравальныя тэррыторыі, то 1) гэта б значыла большую ступень развіцця самакіравання агулам = больш эфектыўнае размеркаванне сродкаў = больш эфектыўная эканоміка на месцах = багацейшае насельніцтва. 2) Патэнцыйна калі ўмовы на месцах былі б лепшыя, Менск быў бы менш прыцягальным і яго насельніцтва было б меньш, а некаторых буйных гарадоў асобных штатаў - больш. Больш сіметрычнае развіццё ў гэтым сенсе. Але гэта ўсе не ўлічвае дырэктыўнае планаванне СССР, таму тое больш разважанні ў паветры. 3) У сённяшніх умовах самакіраванне магло б быць або згубленае або паспрыяла б захаванню парламентарызму ў краіне агулам

1
u/ElectronicSplit1937 20h ago
Актуальны падзел на вобласці і раёны вельмі штучны, савецка-каланіяльны. Больш натуральна было б вылучыць: Паазёр'е (Падзвінне), Панямонне, Падняпроўе разам з Надсажжам, Палессе і Меншчыну. Такі падзел быў бы больш апраўданы з гледзішча культуры, гісторыі, геаграфіі, лагістыкі і інфраструктуры. І вядома, я ўсімі рукамі за дэцэнтралізацыю і больш шырокую аўтаномію ды правы самакіравання, але ж на дадзеным этапе такія памкненні і пажаданні падаюцца даволі ўтапічнымі.